Па Кіеве нанеслі ракетны ўдар

Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя паведаміла пра два выбухі ў горадзе.

15.11.2022 / 16:12

Мэр горада Віталь Клічко заявіў, што ёсць прылёты па жылых дамах на Пячэрску.

Падрабязнасцей па пацярпелых і ахвярах пакуль няма.

Таксама паведамляецца пра збіццё чатырох ракет.

Пазней намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка апублікаваў відэа наступстваў новай ракетнай атакі на цэнтр Кіева.

Nashaniva.com