Сі Цзіньпін заклікаў спыніць вайну ва Украіне

Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў за спыненне вайны ва Украіне і пачатак мірных перамоў. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам перад пачаткам саміту G20, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа».

15.11.2022 / 13:00

Сі Цзіньпін запэўніў, што пазіцыя Кітая па ўкраінскім крызісе «ясная і паслядоўная». Пекін гатовы іграць канструктыўную ролю ў вырашэнні канфлікту. У сваю чаргу міжнародная супольнасць павінна стварыць умовы для спынення агню ва Украіне, падкрэсліў лідар КНР.

Nashaniva.com