У Мінску зменяць маршрут руху аўтобуса №100

Прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» з 1 снежня мяняе маршрут руху аўтобуса №100.

15.11.2022 / 12:45

Змены закрануць участак у раёне былога аэрапорта.

«На ўчастку ад плошчы Cтары аэрапорт арганізуецца па вул. Н. Тэслы да прыпыначнага пункта «Чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы» на Паўднёвай магістралі ў прамым напрамку, ад прыпыначнага пункта «Чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы» — па Паўднёвай магістралі, вул. Германаўская, вул. Брацкая, вул. Н. Тэслы, плошчы Cтары аэрапорт і далей па маршруце ў зваротным кірунку», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

Nashaniva.com