За паведамленні ў тэлеграм-канале гамельчука асудзілі на 2 гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля асудзілі Віктара Зігінава паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Справу разглядаў суддзя Сяргей Сакалоўскі, паведамляе «Вясна».

14.11.2022 / 23:58

Мужчыну затрымалі ў сакавіку — спачатку яго асудзілі на 15 сутак арышту, але праўладныя тэлеграм-каналы тады напісалі, што Зігінаў «не факт, што выйдзе на волю, бо па арт. 342 КК могуць і арыштаваць на час следства».

Віктара абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў тэлеграм-канале «Гомель: Нас 97%» пакінуў паведамленні, у якіх заклікаў іншых збірацца каля Гомельскага аблвыканкама і станавіцца ў «жывы» ланцуг.

Nashaniva.com