Амерыканец са спісу Forbes ліквідуе свой бізнэс у Беларусі

Гаворка ідзе пра Пітэра Гаснера, які займае 984-е месца ў сусветным рэйтынгу мільярдэраў ($3,1 млрд) і з'яўляецца заснавальнікам і акцыянерам распрацоўшчыка IT-прадуктаў для фармацэўтычнай галіны Veeva Systems, піша Office Life.

14.11.2022 / 16:15

Фота: Dev.by

У 2019 годзе Veeva за $430 млн набыла іншую амерыканскую IT-кампанію, якая працуе з кліентамі ў галіне аховы здароўя, — Crossix Solutions. У яе склад уваходзіў цэнтр распрацоўкі ў Мінску, адкрыты ў 2018 годзе. Мясцовы бізнэс «Кросікс Салюшнз Бай» з 2019 года з'яўляўся рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій.

Veeva пасля пачатку ваеннага канфлікту Расіі і Украіны першапачаткова захавала офіс у Мінску, але з мая «Кросікс Салюшнз Бай» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Nashaniva.com