У Мінску кур'ер прыехаў забраць у пенсіянеркі грошы для сына, які «трапіў у ДТЗ». Але тут дахаты вярнуўся сын

Мінчук затрымаў кур'ера ашуканцаў, які прыехаў забраць грошы ў яго маці, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

14.11.2022 / 14:04

Каля 8 вечара мінчук паведаміў у міліцыю, што ў кватэры маці затрымаў «кур'ера» тэлефонных аферыстаў. Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што пасыльны сапраўды прыйшоў да пенсіянеркі па грошы.

Напярэдадні жанчыне патэлефанавалі і паведамілі, быццам яе сын здзейсніў ДТЗ, і яму тэрмінова патрэбныя грошы.

«Пацярпелая сабрала зберажэнні і сустрэла «кур'ера», але ў гэты момант дадому вярнуўся сын. Мінчук замкнуў маладога чалавека ў кватэры і выклікаў міліцыю», — расказалі ў ГУУС.

Nashaniva.com