Музыкантаў Tor Band не выпусцілі пасля сутак. Дзе яны цяпер — невядома

Мінуў тэрмін затрымання ўдзельнікаў рагачоўскага гурта Tor Band Змітра Галавача і Яўгена Бурло, але іх далейшы лёс пакуль застаецца невядомым.

14.11.2022 / 12:07

Як піша «Флагшток», у Рагачоўскім і Жлобінскім РАУС, дзе маглі ўтрымліваць музыкаў, іх жонак, а таксама фатографа Андрэя Салава, які здымаў для гурта кліпы, адмовіліся паведаміць, дзе цяпер знаходзяцца затрыманыя, і паводле якога абвінавачвання.

Міліцыянты патрабуюць, каб блізкія прыходзілі асабіста з пашпартамі, каб атрымаць інфармацыю.

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра гурт Tor Band, удзельнікаў якога затрымалі ў Рагачове з сем'ямі

Nashaniva.com