Мінабароны Расіі заявіла пра заканчэнне перакідвання падраздзяленняў расійскіх войск на левы бераг Дняпра

Паведамляецца, што гэта адбылося а пятай раніцы. На правым беразе расійскага ўзбраення не засталося.

11.11.2022 / 13:27

Прыкладна ў гэты час быў падарваны Антонаўскі мост.

Як пішуць мясцовыя тэлеграм-каналы, тыя расійскія вайскоўцы, якія засталіся ў Херсоне, пераапранаюцца ў цывільную форму, а вайсковую выкідаюць у смецце.

Nashaniva.com