Мінчука затрымалі па «справе Зельцэра», а судзіць будуць за паклёп і абразу Лукашэнкі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада пачнецца разгляд справы 38-гадовага жыхара сталіцы Віталя Астрэйкі. Мужчыну вінавацяць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў паклёпе на яго (ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

09.11.2022 / 09:29

Судовы працэс прызначаная весці суддзя Кацярына Мурашка.

Паводле следства, Віталь Астрэйка з ліпеня па верасень 2021 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона нібыта размясціў у тэлеграме некалькі публікацый з загадзя лжывымі звесткамі аб дзейнасці прэзідэнта. Больш за тое, шэраг пакінутых ім каментароў меў абразлівы і зневажальны характар.

Вядома, што Астрэйку затрымалі 29 верасня 2021 года разам з многімі, хто пакідаў каментары у сацыяльных сетках пад пастом пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Утрымліваецца ён у у СІЗА №1 Мінска.

Nashaniva.com