Ілан Маск плануе зрабіць твітар платным для ўсіх

Па інфармацыі выдання The Verge, Маск абмяркоўваў гэтую ідэю са сваім дарадцам Дэвідам Саксам.

08.11.2022 / 18:03

Паводле задумы ўладальніка сацыяльнай сеткі, кожнаму акаўнту будзе давацца бясплатны час карыстання. Верагодна, гэта будзе некалькі гадзін на дзень. А каб атрымаць поўны доступ, прыйдзецца аформіць падпіску.

Афіцыйны прадстаўнік кампаніі адмовіўся каментаваць інфармацыю, але фінансавыя аналітыкі лічаць, што такі варыянт развіцця падзей найбольш верагодны, бо прадпрымальнік для завяршэння здзелкі ўзяў крэдыт у памеры 13 мільярдаў даляраў з вялікай працэнтнай стаўкай.

Nashaniva.com