Тэлепрапагандыстам даюць дадатковую субсідыю з бюджэту

Пастановай Савета міністраў № 571 ад 3 лістапада прадугледжана вылучэнне дадатковай субсідыі з дзяржаўнага бюджэту для тэлеканалаў АНТ і СТБ.

05.11.2022 / 11:54

Усяго на карысць ЗАТ «Другі нацыянальны канал» (АНТ) і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» (СТБ) вылучаюць 1,112 млн рублёў. Крыніца дадатковых сродкаў на падтрымку прапагандыстаў — «за кошт змяншэння выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на абслугоўванне знешняй пазыкі», гэтыя выдаткі паменшыліся дакладна на такую самую суму. 

Nashaniva.com