У Круглым двух хлопцаў асудзілі за сарваны з вясковага клуба сцяг

У судзе Круглянскага раёна асудзілі двух мясцовых жыхароў 18 і 19 гадоў да года калоніі кожнага. Дзяніса Вараб'я і Івана Вараб'я прызналі вінаватымі ў здзеку з дзяржаўнага сцяга паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што летам яны сарвалі чырвона-зялёны сцяг з будынка вясковага клуба і пашкодзілі яго мацаванне, піша «Вясна».

03.11.2022 / 18:07

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года «з мэтай дэманстрацыі свайго абразлівага і блюзнерскага стаўлення да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўсталяваны на будынку сельскага клуба дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне».

Жорсткі прысуд хлопцам вынес суддзя Дзмітрый Сасноўскі. 

Nashaniva.com