У твітары з'явяцца відэа з платным доступам

У сетцы мікраблогаў Twitter тэстуюць новую функцыю, якая дазволіць аўтарам кантэнту манетызаваць яго і браць грошы за прагляд ролікаў. 

02.11.2022 / 22:48

Навінка называецца Paywalled Video і ўяўляе сабой відэа, якія будуць адкрывацца толькі пасля аплаты. За прагляд пэўных відэа прыйдзецца заплаціць, пры гэтым сетка будзе атрымліваць камісію з кожнага продажу.

Аплата будзе ісці праз сэрвіс Stripe. Пры гэтым тыя, хто не заплаціў за прагляд, змогуць толькі лайкнуть або рэтвітнуць запіс.

Як чакаецца, навінку могуць запусціць праз тыдзень-два.

Nashaniva.com