У Беларусі вырабілі электраровар для міліцыянераў

«2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» выпусціў доследныя ўзоры электраровараў для патрульна-паставой службы з працяглымі маршрутамі патрулявання, паведаміў Дзяржваенпрам.

02.11.2022 / 18:50

«Філін-1» можа разганяцца да 40 км/г, а яго батарэя дазваляе праехаць на адной зарадцы да 90 кіламетраў.

Для «экстрэмальных сітуацый» прылада абсталяваная страбаскопам і гукаўзмацняльнікам.

Nashaniva.com