«Сумбурныя заявы»: у МЗС Арменіі пракаментавалі словы Лукашэнкі

Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб працэсе нармалізацыі адносін Арменіі і Азербайджана, а таксама аб сітуацыі на мяжы не з'яўляюцца саюзніцкімі.

02.11.2022 / 16:27

Пра гэта ў аўторак заявіў ТАСС прэс-сакратар МЗС Арменіі Ваан Унанян.

«Не лічым дарэчным каментаваць сумбурныя, неабгрунтаваныя заявы прэзідэнта Беларусі, якія не маюць нічога агульнага з логікай перамоваў, а таксама не з'яўляюцца саюзніцкімі і партнёрскімі, ставяць пад сумнеў абавязацельствы дзяржавы-ўдзельніка, падпісаныя ім у рамках АДКБ», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Станіславам Засем выказаў здзіўленне, чаму ў сітуацыю на армяна-азербайджанскай мяжы ўцягваюць Еўрасаюз і АБСЕ, назваўшы гэта «пэўнай гульнёй». Ён таксама дадаў, што не бачыць неабходнасці адпраўляць дадатковых назіральнікаў на армяна-азербайджанскую мяжу.

Nashaniva.com