Да Вольгі Брыцікавай зноў прыйшлі сілавікі
Да старшыні незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгі Брыцікавай зноў прыйшлі сілавікі, паведамляе прэс-служба Свабоднага прафсаюза.
01.11.2022 / 19:32
Праваабаронцам стала вядома, што Вольгу Брыцікаву затрымалі па адміністрацыйным артыкуле. Пакуль яна ў Наваполацкім аддзяленні ўнутраных спраў.
Вясной гэтага года Брыцікава правяла па адміністрацыйных артыкулах за кратамі 75 сутак без перапынку. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.