Кітаец выйграў у латарэю 30 мільёнаў даляраў. Ён апрануў касцюм мульцяшнага героя, каб яго не пазнала жонка

«Містэр Лі» захацеў застацца ананімным, бо баіцца, што джэкпот зробіць членаў яго сям'і лянівымі. Таму на цырымонію ўручэння ён прыйшоў у вялізным жоўтым касцюме.

01.11.2022 / 17:45

«Я не казаў жонцы і дзіцяці, бо баюся, што яны будуць занадта самазадаволеныя і не будуць працаваць», — сказаў ён у інтэрв'ю Nanning Evening News.

5 са 171 мільёна юаняў выйгрышу «Містэр Лі» ахвяраваў на дабрачыннасць. Што рабіць з астатнімі грашыма, ён пакуль не вырашыў.

Nashaniva.com