У Слуцку хутка адкрыюць помнік мітрапаліту Філарэту

Помнік размешчаны каля храма прападобнага Паісія Святагорца, паведамляе kurjer.info.

01.11.2022 / 11:32

Помнік знаходзіцца перад прыходскім домам, які таксама носіць імя Філарэта. Гэты прыходскі дом пачаў будавацца па ініцыятыве і пры ўдзеле тагачаснага кіраўніка Слуцкай епархіі епіскапа Антонія. Цяпер архіепіскап Антоній узначальвае Гродзенскую епархію.

Адкрыццё помніка некалькі разоў адкладалася з-за перастановак у царкоўным кіраўніцтве. Цяпер яно запланавана меркавана на канец лістапада — пачатак снежня.

Nashaniva.com