«Молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя». Заходнія дыпламаты наведалі Курапаты

Напярэдадні Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму.

31.10.2022 / 14:42

«Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, якія ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею і молімся, каб урокі гісторыі былі засвоеныя», — гаворыцца на старонцы «Еўрапейскі саюз у Беларусі» ў фэйсбуку.

Nashaniva.com