ААН: Ва Украіну вярнуліся 7 мільёнаў чалавек

Колькасць уцекачоў, якія выехалі з Украіны з пачатку вайны, набліжаецца да адзнакі 14,6 млн чалавек. Гэта вынікае са звестак агенцтва ААН па справах бежанцаў.

29.10.2022 / 12:12

Фота: AP

Па даных на 25 кастрычніка, колькасць бежанцаў з Украіны пасля пачатку вайны дасягнула 14,5 млн чалавек.

Большасць з бежанцаў адправіліся ў Польшчу, з гэтай краіны некаторыя з іх з'ехалі ў іншыя краіны.

Паводле звестак ААН, з 28 лютага ва Украіну вярнулася з-за мяжы 7 млн 144,2 тыс.чалавек.

Nashaniva.com