11-класнік у Віцебску памёр падчас заняткаў фізкультурай

Сёння каля 11-12 гадзіны ў віцебскай гімназіі № 1 памёр 11-класнік. Гэта адбылося падчас заняткаў фізкультурай. Інфармацыю журналістам пацвердзілі некалькі чалавек.

28.10.2022 / 22:42

Гімназія №1 Віцебска. Фота: yandex.ru.

«Усе мяркуюць, што гэта быў тромб», — адзначыў адзін з суразмоўцаў.

На цяперашні момант, наколькі вядома, няма афіцыйнага заключэння аб прычыне смерці.

Nashaniva.com