Пад кіраўніцтвам Пуціна правялі трэніроўку па нанясенні масіраванага ядзернага ўдару ў адказ

Пад кіраўніцтвам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прайшла трэніроўка па нанясенні ядзернага ўдару ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка, паведаміў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу.

26.10.2022 / 14:42

Ілюстрацыйнае фота / Мінабароны Расіі

Крэмль паведаміў, што па палігоне Кура на Камчатцы былі запушчаны балістычныя ракеты Ярс і Сінява.

«Па палігоне Кура на Камчатцы зроблены пускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Ярс» з дзяржаўнага выпрабавальнага касмадрома Плясецк і балістычнай ракеты «Сінь» з акваторыі Баранцава мора. Да ажыццяўлення задач таксама прыцягваліся самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС, выканалі пускі крылатых ракет паветранага базіравання», — гаворыцца на сайце Крамля.

Пасля правядзення вучэнняў ядзерных сіл Пуцін пачаў відэасустрэчу з кіраўнікамі сілавых структур і спецслужб краін СНД

Сярод удзельнікаў — старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель.

Пуцін расказвае ўжо звыклыя рэчы: што Украіна стала інструментам знешняй палітыкі ЗША і палігонам для біялагічных эксперыментаў, а цяпер хоча выкарыстаць «брудную бомбу». Таксама ён заявіў, што замежныя найміты з баявым вопытам прадстаўляюць пагрозу для краін СНД.

Nashaniva.com