У Гомелі чалавека пачнуць судзіць нібыта за спробу далучыцца да палка Каліноўскага

Мінскі абласны суд прызначыў дату разгляду крымінальнай справы 46-гадовага Аляксандра Айнутдзінава, якога абвінавачваюць у спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў. Судовы працэс, які пачнецца 4 лістапада, будзе весці суддзя Вячаслаў Калюка, паведамляе «Вясна».

25.10.2022 / 16:27

Па матэрыялах следства, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю пра парадак і спосаб уступлення ва ўзброенае фарміраванне, якое ўваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Пасля гэтага ён нібыта накіраваўся на беларуска-ўкраінскую мяжу, каб яе перасячы і далучыцца да палка Каліноўскага.

Мужчыну можа пагражаць абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Nashaniva.com