У Альшанах на Століншчыне будуюць найбуйнейшы ў Беларусі малітоўны дом

У Столінскім раёне з'явіцца найбуйнейшы ў Беларусі пратэстанцкі малітоўны дом. Ён будзе знаходзіцца ў Альшанах. Узвядзеннем культавага будынка займаецца мясцовая рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай, старэйшым пастарам якой з'яўляецца Васіль Сімановіч, паведамляе выданне Media-Polesye.

24.10.2022 / 17:12

Фота з суполкі «Падслухана Столін»

У аграгарадку Альшаны жыве каля васьмі тысяч чалавек, гэта бесканкурэнтна найбуйнейшы сельскі населены пункт у Беларусі.

Больш за тры тысячы жыхароў Альшан наведваюць пратэстанцкую царкву, а ў нядзельную школу пры ёй ходзяць 1 100 дзяцей.

Паводле інфармацыі часопіса «Благадаць», будаўніцтва ў Альшанах ідзе ўжо паўгода. За гэты час амаль сабраны каркас будынка, а таксама ўзведзеныя сцены і аснова даху. Штодня на пляцоўцы працуюць 40-60 чалавек, будаўнікі робяць у дзве змены.

Фота з суполкі «Падслухана Столін»

Nashaniva.com