Новым прэм'ерам Брытаніі стане Рышы Сунак

Кандыдат у прэм'еры Брытаніі Пені Мордэнт зняла сваю кандыдатуру.

24.10.2022 / 16:10

З улікам больш ранняга выхаду з гонкі экс-прэм'ера Борыса Джонсана адзіным прэтэндэнтам застаецца экс-канцлер казначэйства Рышы Сунак.

Цяпер кароль павінен зацвердзіць Сунака на пасадзе прэм'ер-міністра.

Калі гэта адбудзецца, Сунак будзе першым у гісторыі брытанскім прэм'ер-міністрам азіяцкага паходжання. Бацькі эмігравалі з Усходняй Афрыкі, куды іх бацькі прыехалі з Індыі.

Nashaniva.com