Інжынеры навучылі нейрасеткі забіваць тараканаў лазерам

Брытанскія і французскія навукоўцы стварылі новую прыладу для барацьбы з тараканамі — нейрасетку, якая наводзіць на казурак прамень лазера і знішчае іх. Забойства таракана займае ўсяго секунду, піша N+1.

23.10.2022 / 14:48

Прылада з лазерам і камерамі

Нейрасетку YOLOv4 навучылі адрозніваць у кадры тараканаў. Затым яе падключылі да камер, якія транслююць відэа ў прамым эфіры. Калі ў аб'ектыў трапляе таракан, прылада вызначае яго месцазнаходжанне і перадае каманду лазеру і люстэрку. Дакладнасць выяўлення казурак — адзін сантыметр на адлегласці дзесяць метраў.

Лазерны прамень знішчае таракана за секунду. Але часам ён можа патрапіць у ягоныя канечнасці — тады ў казуркі ёсць шанец збегчы. А вось паражэнне іншых частак цела звычайна смяротнае. У эксперыментах бралі ўдзел 150 прусакоў.

Аднак наўрад ці варта выкарыстоўваць такі лазер дома. Выніковасць прылады высокая, але лазер небяспечны для людзей — ад яго могуць пацярпець іх вочы.

Nashaniva.com