Іспанія апошняй у Еўропе адмяніла кавідныя абмежаванні на ўезд

У пятніцу Іспанія зняла ўсе кавідныя абмежаванні для ўезду ў гэту дзяржаву з краін па-за Еўрасаюза і сферы Шэнгена. Рашэнне ўрада надрукавана ў афіцыйным выданні Каралеўства.

23.10.2022 / 12:54

Усе санітарныя абмежаванні на ўезд у Іспанію з ЕС і Шэнгена былі знятыя яшчэ ў чэрвені гэтага года. Але абмежаванні падаўжаліся для турыстаў з іншых краін.

Цяпер жа і беларусы могуць адправіцца ў Іспанію без сертыфіката аб вакцынацыі, даведкі аб выздараўленні або адмоўнага выніку ПЛР-тэсту.

Nashaniva.com