Па амністыі выйдуць каля 4,5 тысяч чалавек

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, прадстаўляючы ў парламенце законапраект аб амністыі. Па яго словах, цалкам амністыя закране 8,5 тысяч чалавек.

21.10.2022 / 10:57

«Згодна з папярэднімі разлікамі, пры рэалізацыі праекта закона плануецца вызваліць каля 4,5 тысяч асуджаных, у тым ліку з месц пазбаўлення волі — 1600, з іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу (хіміі) — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2,5 тысяч, а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тысячам асуджаных», — заявіў ён.

Раней стала вядома, што праект закона аб амністыі не закранае палітычных зняволеных.

Апублікаваны праект закона аб амністыі. Палітычным нічога не свеціць

Nashaniva.com