Салдат тэрміновай службы сапраўды пакінуў тэрыторыю палігона, але ён не ўцёк, а згубіўся

Крыніца, блізкая да вайсковай часці 3214, расказала тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги», што на самай справе адбылося сёння на палігоне ўнутраных войскаў МУС Беларусі каля вёскі Аколіца ў Мінскім раёне.

19.10.2022 / 20:30

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vayar.mil.by 

Паводле сведчання крыніцы, салдат тэрміновай службы Мікіта Юр'евіч В. з вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС РБ у раёне 13:30 сапраўды пакінуў размяшчэнне палігона, але зрабіў гэта не спецыяльна — ён проста згубіўся.

Паведамляецца, што калі салдаты хадзілі на перакур, то адзін з таварышаў па службе адстаў, а іншыя ўжо паспелі вярнуцца на палігон. Не ведаючы, куды ісці, салдат разам са сваім аўтаматам проста пайшоў не ў тым кірунку.

Больш за тое, па словах крыніцы, для таго, каб яго знайсці, на тэрыторыі ўсёй Мінскай вобласці нават ўводзілі план «Сірэна». У выніку праз пару гадзін салдата знайшлі.

Увечары інфармацыю аб уцёках пачаў абвяргаць канал УУС Гродзенскага аблвыканкама. Прычына гэтага ў тым, што салдат, з якім здарылася гэта непаразуменне, родам з Ваўкавыскага раёна.

Чытайце таксама:

З палігона пад Мінскам збег узброены спецназавец з аўтаматам? 

Nashaniva.com