Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава ўкраінскаму народу і Уладзіміру Зяленскаму

Кіраўнік Еўрапарламента Роберта Мецола адзначыла ў сваім твітары, што Зяленскі і ўкраінскі народ адстойваюць тое, у што вераць, змагаюцца за еўрапейскія каштоўнасці і рызыкуюць жыццём дзеля ўсіх еўрапейцаў.

19.10.2022 / 18:04

«Храбраму ўкраінскаму народу, якога прадстаўляе прэзідэнт краіны, абраныя лідары і грамадзянская супольнасць», — гаворыцца ў заяве Еўрапарламента з аргументацыяй прысуджэння прэміі.

Прэмія Сахарава — галоўная ўзнагарода Еўрапейскага Саюза ў галіне правоў чалавека. Еўрапарламент уручае яе штогод з 1988 года. У 2004 годзе лаўрэатам гэтай прэміі была Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У спісе намінантаў 2022 года былі таксама заснавальнік сайта WikiLeaks Джуліян Асанж, Калумбійская камісія па ўстанаўленні ісціны, бразільская актывістка Соня Гуажажара і журналістка тэлеканала Al Jazeera Шырын Абу Акле, якая загінула ў маі 2022 года.

Nashaniva.com