Крамы сеткі «Провиантъ» скупляе ўладальнік «Суседзяў»

Сетка прадуктовых крам «Провиантъ», якая развівала фармат «каля дома», закрыла свае крамы. На сайце сеткі пазначана, што ўсе гандлёвыя аб'екты «часова не працуюць». Але афіцыйна кампанія не збанкрутавала, нягледзячы на паведамленні СМІ, піша Office Life.

19.10.2022 / 17:49

Фота: bth.by

Уладальнік сеткі, ТАА «Правіянтгруп», заўважаны ў судовым разбіральніцтве з кампаніяй «Фурсон персанал», якой павінен 31,3 тыс. рублёў. Але банкруцтва сеткі афіцыйна не пацвярджаецца. У Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў няма звестак аб эканамічнай неплатаздатнасці ТАА «Правіянтгруп». Таксама не паведамляецца пра спыненне дзейнасці юрыдычнай асобы ў выніку рэарганізацыі.

Сёння палову крам «Провиантъ» выкупіла кампанія «Лібрэцік», якая развівае сетку супермаркетаў «Суседзі». Асноўнай схемай набыцця стала рэарганізацыя юрыдычных асоб у форме далучэння. Пры гэтым «Лібрэцік» стаў правапераемнікам па ўсіх дамоўных абавязацельствах, у тым ліку даўгавых.

Да пагаднення з «Лібрэцік» у рознічнай сеткі «Провиантъ» было 44 крамы.

Чытайце таксама:

Збанкрутавала сетка прадуктовых крам «Провиантъ»

Nashaniva.com