Урад Германіі рыхтуе заяву на выпадак «змены сітуацыі з Беларуссю»

Пра тое, што нямецкі ўрад рыхтуе нейкую заяву па Беларусі, перадае карэспандэнт Deutsche Welle ў Берліне. Гаворка, відаць, ідзе пра магчымае ўступленне афіцыйнага Мінска ў вайну.

19.10.2022 / 17:19

Афіцыйная рэзідэнцыя федэральнага канцлера Германіі. Фота: Вікіпедыя

У той жа час Германія гатовая абмяркоўваць 9-ы пакет санкцый супраць Расіі, але лічыць неабходным добра падрыхтаваць і ўзгадніць яго з усімі краінамі Еўрасаюза.

У пытанні аб санкцыях, кажуць крыніцы DW з ведамства федэральнага канцлера, трэба адзінства. Пакуль жа, па іх словах, ёсць розныя ўяўленні пра хуткасці ўвядзення санкцый і іх змест.

Каментаваць указ Пуціна аб ваенным становішчы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны прадстаўнікі нямецкага ўрада пакуль адмовіліся.

Nashaniva.com