Беларускіх баскетбалістак адхілілі ад адбору да чэмпіяната Еўропы 2023 года

Выканаўчы камітэт ФІБА-Еўропа адхіліў жаночыя зборныя Беларусі і Расіі ад адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2023 года, паведамляе прэс-служба ФІБА.

17.10.2022 / 21:27

Вынікі абедзвюх камандаў у адпаведных групах будуць прызнаныя несапраўднымі ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі.

Беларуская зборная лідзіравала ў групе I. У гэтай групе гуляюць таксама каманды Чэхіі, Нідэрландаў і Ірландыі. Беларусь паспела выйграць на выездзе ў зборнай Чэхіі (66:60) і дома — у зборнай Нідэрландаў (83:72).

Жаночы чэмпіянат Еўропы 2023 года пройдзе з 15 па 25 чэрвеня ў Славеніі і Ізраілі.

ФІБА-Еўропа ў маі адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў. Гэтак арганізацыя адрэагавала на вайну, якую Расія вядзе з 24 лютага ва Украіне — у тым ліку з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Nashaniva.com