Іран следам за беспілотнікамі пачне пастаўляць Расіі дальнабойныя ракеты

Следам за беспілотнымі лятаючымі апаратамі Іран пагадзіўся пастаўляць Расіі ракеты класа «зямля-зямля». Як паведамілі крыніцы The Washington Post у службах бяспекі ЗША і саюзных краін, так Масква зможа папоўніць страты ў боепрыпасах, выдаткаваных падчас вайны ва Украіне.

16.10.2022 / 17:05

Суразмоўцы газеты паведамілі, што дамоўленасць з нагоды паставак ракет была дасягнутая 18 верасня, калі Тэгеран накіраваў сваіх прадстаўнікоў на перамовы ў Расію.

Супрацоўнікі заходняй разведкі сцвярджаюць, што Іран рыхтуе партыю ракет Fateh-110 і Zolfaghar — ракет малой далёкасці, здольных біць па цэлях на адлегласцях 300 і 700 кіламетраў.

Чытайце таксама:

ISW: Іранскія дроны-камікадзэ — не «Хаймарсы» і на ход вайны істотна не паўплываюць

«У Іране сістэма ўстойлівая, бо там няма манаполіі на ўладу». Усходазнаўца расказаў, ці могуць пратэсты перамагчы і як збудаваная гэтая ўнікальная палітычная сістэма

Nashaniva.com