Пад'езд у Лошыцы прызналі найлепшым у Мінску. Паглядзіце, як ён выглядае ФОТА

Касметычны рамонт і добраўпарадкаванне месцаў агульнага карыстання жыхары зрабілі за ўласныя грошы. ЖЭУ толькі правяло працэдуру прыёмкі, пішуць «Мінск-Навіны».

16.10.2022 / 15:50

Першы пад'езд дома №26 па вуліцы Прушынскіх у Лошыцы камісія Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі прызнала найлепшым у сталіцы.

Як піша выданне, лесвічныя пралёты з аднаго боку выкананыя ў стылі венецыянскай тынкоўкі. Адметная рыса інтэр'еру — кветкі і расліны ў вазонах, расстаўленыя на падваконніках і міжпавярховых пляцоўках. 

На вокнах фіранкі. Таксама сцены ўпрыгожваюць рэпрадукцыі карцін.

Nashaniva.com