Невядомыя адкрылі агонь па мабілізаваных на палігоне пад Белгарадам. Ад 11 да 22 чалавек загінулі

У Белгарадскай вобласці Расіі на палігоне Солаці адкрылі агонь па мабілізаваных, якія трэніраваліся там. Мінабароны Расіі паведаміла, што загінулі 11 чалавек, 15 чалавек пацярпелі. У белгарадскіх чатах гавораць пра 22 забітых.

15.10.2022 / 22:24

Паведамляецца, што агонь адкрылі грамадзяне «адной з краін СНД». У расійскіх чатах распаўсюджваецца інфармацыя, што гэта былі таджыкі.

Расійскае Мінабароны сцвярджае, што гэта быў тэрарыстычны акт, і двое нападнікаў забітыя. «Падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы з добраахвотнікамі, якія рыхтуюцца да спецаперацыі, тэрарысты абстралялі са стралковай зброі асабісты склад падраздзялення», — напісала Мінабароны Расіі.

У чатах пішуць, што трэцяму нападніку ўдалося збегчы.

Nashaniva.com