Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію

Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў шклоўскую калонію з магілёўскай турмы, піша «Вясна». 23 чэрвеня ён быў асуджаны да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

14.10.2022 / 19:02

Мацкевіча прызналі вінаватым па артыкулах ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.

За кратамі ён знаходзіцца ўжо амаль 14 месяцаў.

Nashaniva.com