У Баранавічах затрымалі гаспадара крамы з нацыянальнай сімволікай Юрыя Казакевіча

Учора ў праўладных тэлеграм-каналах з'явіўся запіс пра тое, што ў Баранавічах «у краме «Росквіт» з-пад палы гандлююць забароненай паліцайскай сімволікай». Праваабаронцам стала вядома, што ноччу, праз некалькі гадзін пасля публікацыі запісу да гаспадара крамы Юрыя Казакевіча прыйшлі сілавікі.

14.10.2022 / 17:20

Вядома, што дома ў мужчыны быў праведзены ператрус, а сам ён стаў фігурантам крымінальнай справы. Па якім артыкуле затрыманы мужчына, пакуль невядома.

У лютым 2021 года ДФР правяраў краму Казакевіча, а ў лістападзе таго ж года мужчыну затрымлівалі сілавікі.

Nashaniva.com