«Усім прывітусікі». Кіроўца тралейбуса з Мінска вядзе нястрымны TikTok 

TikTok не толькі дае раскрыцца маладым людзям, але і дапамагае трансляваць свой боль мінскай кіроўцы тралейбуса Іне. Яна посціць кароткія відэа, дзе вучыць людзей правільным паводзінам у грамадскім транспарце і смяецца з паўсядзённасці — ролікі збіраюць нямала праглядаў. Праўда, нядаўна яе за гэта выклікалі да начальства

15.10.2022 / 19:58

У адным са сваіх «прафесійных» відэа жанчына паказвае, што не трэба грукаць у акенца кіроўцы, калі хочаце набыць талончык. Яна адзначае, што кіроўца бачыць пасажыраў і прадасць квіток падчас прыпынку.

@inna.1981 #тиктокер #водительтроллейбуса #троллейбус #минск #ТикТокзвезда #ЛетоТикТок #рекомендации ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral - WZ Beat

Таксама Іна расказвае, як правільна стаяць у грамадскім транспарце, што не трэба трымаць дзверы тралейбуса для іншых пасажыраў і як быць, калі ты заснуў у транспарце і праехаў свой прыпынак.

@inna.1981 #разыскиваемыйэффект #полнота #рекомендации #ТикТокзвезда #минск #троллейбус #водительтроллейбуса ♬ оригинальный звук - Инна

Некаторыя павучальныя ролікі беларускі набіраюць сотні тысяч праглядаў. Напрыклад, гэты.

@inna.1981 #дружим #минск #подписчики #водительтроллейбуса #троллейбус #привет #ищудрузей #толстушка #хейтеры #будьтедобрее ♬ оригинальный звук - Compliment_kz

З пачуццём гумару ў мінчанкі таксама няблага. Яна выкарыстоўвае розныя вясёлыя маскі і здымае з імі відэа ў тралейбусе.

@inna.1981 #водительтроллейбуса #давайтевреки #делайправильно #минск #хочуврекомендации #дружим #красота ♬ Kolambija Pikcherz ne predstavljaet - Band'Eros

Таксама жанчына ў сваім акаўнце расказвае пра ўмовы працы і зарплаты кіроўцаў («На жыццё хапае», — запэўнівае). Але ж на відэа пару дзён таму Іна прызналася, што апошнія яе публікацыі выклікалі скаргі, і яе выклікала начальства.

«На жаль, больш відосікаў цікавых-прышпільных з нагоды працы не будзе. Мяне выклікала кіраўніцтва, я атрымала прачуханкі з-за шматлікіх скаргаў, якія сёння былі», — адзначыла яна.

@inna.1981 #ухожу #простите #недоброжелатели ♬ оригинальный звук - Инна

Але працягвае радаваць падпісчыкаў.

На акаўнт кіроўцы Іны ў TikTok падпісана больш як 4,5 тысячы карыстальнікаў. Увогуле, пасля прагляду профілю складваецца ўражанне, што Іна вельмі любіць сваю прафесію і тралейбус.

Nashaniva.com