У расійскім Белгарадзе на жылы дом упала частка ракеты

У Белгарадзе спрацавала СПА, абломкі ракеты разбурылі частку жылога дома.

13.10.2022 / 12:56

Мясцовыя тэлеграм-каналы публікуюць фота жылога дома на вуліцы Губкіна. На іх бачна, што дах будынка пашкоджаны.

Мэр Белгарада паведаміў, што 13 кастрычніка спрацавала СПА, ёсць пашкоджанні ў адным са шматпавярховікаў.

Выданне Nasa публікуе здымкі наступстваў, а таксама відэа, на якім бачна, як абломкі ракеты падаюць на жылы дом.

Nashaniva.com