Украіна вярнула з палону яшчэ 32 байцоў

Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі. Украіна вярнула 32 палонных — афіцэраў, сяржантаў і жаўнераў УСУ.

11.10.2022 / 20:45

Андрэй Ярмак

«Усе яны былі у месцах, дзе праходзілі жорсткія баявыя дзеянні. Многія з гэтых людзей лічыліся зніклымі без вестак», — паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Таксама ў рамках абмену расіяне перадалі ўкраінскаму боку цела грамадзяніна Ізраіля Дзмітрыя Фіялкі. Апошнія два гады ён жыў ва Украіне і пайшоў на фронт добраахвотнікам.

Колькі палонных перадалі расійскаму боку, не паведамляецца.

Nashaniva.com