У Ельску праходзяць вучэнні МУС

Паводле паведамлення прэс-службы МУС, на вучэннях прысутнічаюць прадстаўнікі сілавога блока і органаў мясцовай улады. Сілавікі на іх «адпрацоўваюць арганізацыйныя і практычныя дзеянні пры нападзе дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фармаванняў на населены пункт». 

11.10.2022 / 16:10

Акрамя таго, службы МУС, як паведамляецца, засяроджаныя таксама «на этапах правядзення контртэрарыстычнай аперацыі па лакалізацыі праціўніка». 

Nashaniva.com