Расія ўначы ўдарыла па Запарожжы, паведамляюць пра 17 загінулых
Расія ўначы з 8-га на 9-е кастрычніка нанесла ракетны ўдар па горадзе Запарожжа. Адна з ракет разбурыла шматпавярховы жылы дом.
09.10.2022 / 08:03
Фота: тэлеграм / Аляксандр Старух
Усяго па горадзе прыляцела дзесяць ракет, заявіў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.
На ранак вядома пра 17 загінулых, паведаміў выканальнік абавязкаў кіраўніка Запарожскай гарадской рады Анатоль Куртаў.