У вызваленым Лімане таксама знайшлі масавыя пахаванні

У вызваленым Лімане Данецкай вобласці знайшлі масавыя пахаванні, паведамляе рэсурс «Данбас.Рэаліі».

07.10.2022 / 20:21

«Знайшлі чарговую брацкую магілу ўкраінцаў. Гэтым разам у Лімане. Папярэдне 180 целаў. Дзе-нідзе пахаваныя побач цэлыя сем'і. Ёсць дзеці 2019 і 2021 гадоў нараджэння», — паведаміў карэспандэнт «Данбас.Рэаліі» Ягор Логінаў.

Украіна вярнула Ліман пад свой кантроль 1 кастрычніка.

Nashaniva.com