Двое кіроўцаў загінулі ў лабавым сутыкненні пад Лідай

Следчы камітэт паведаміў, што раніцай у пятніцу ў Лідскім раёне адбылося ДТЗ, у якім загінулі два чалавекі, яшчэ адзін трапіў у бальніцу.

07.10.2022 / 16:22

Скрыншот з відэа

«Паводле звестак следства, раніцай 7 кастрычніка на 69 кіламетры аўтадарогі М-11 38-гадовы кіроўца Peugeot на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем Audi пад кіраваннем 50-гадовага мужчыны. У выніку ДТЗ абодва кіроўцы ад атрыманых траўм памерлі на месцы. Пасажыр Audi шпіталізаваны, яму аказваецца медыцынская дапамога», — гаворыцца ў паведамленні.

Па факце гэтага здарэння распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com