«Місіс Крым» з сяброўкай прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што яны дома спелі ўкраінскую песню

Пераможцу конкурсу «Місіс Крым — 2022» Вольгу Валееву і яе сяброўку прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за выкананне ўкраінскай песні «Червона калина».

04.10.2022 / 09:03

Падчас застолля на балконе ў Сімферопалі «Місіс Крым — 2022» з сяброўкай спелі «Червону калину».

Ролік у інстаграм выклала знаёмая Вольгі. Пасля таго, як ён разышоўся па прарасійскіх каналах, Валееву пачалі хэйціць і патрабавалі пакараць.

Сама Валеева сказала, што «ведаць не ведае, што гэтая песня з нечым звязаная і з'яўляецца нейкай забароненай»: «Проста праспявалі ўкраінскую песню. Мы так думалі, што гэта проста песенька, якую ведаем даўно».

Валееву аштрафавалі на 40 тысяч расійскіх рублёў ($681), бо ў яе ёсць непаўналетнія дзеці, а яе сяброўку арыштавалі на 10 сутак. Крымскія паліцэйскія апублікавалі відэа, на якіх жанчыны апраўдваюцца за ўчынак.

Nashaniva.com