Расійскія войскі абстралялі бальніцу ў Купянскім раёне, ёсць ахвяры

Пра моцны абстрэл бальніцы ў Купянскім раёне на Харкаўшчыне паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў. 

03.10.2022 / 19:17

Вядома, што пры абстрэле загінуў лекар-анестэзіёлаг, адна медсястра параненая. Інфармацыя пра іншых пацярпелых яшчэ ўдакладняецца.

Будынак амаль цалкам разбураны з 1 па 4 паверх. На месцы працуюць ратавальнікі і праваахоўныя органы.

Nashaniva.com