Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на нядзелю праз туман

Ноччу і раніцай 2 кастрычніка ў многіх раёнах краіны чакаецца туман — абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

01.10.2022 / 11:45

У найбліжэйшыя суткі ў краіне будзе воблачна. Ноччу пераважна па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі часам чакаюцца дажджы. Месцамі яны будуць моцнымі. Ноччу і раніцай у многіх раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём умераны.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў цяпла, па паўднёвай палове — ад 8 да 12 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца да плюс 9-15 градусаў.

Nashaniva.com