Учора ў Вілейцы лавілі Гошу — паўліна, як уцёк ад гаспадароў

Капрызную птушку вілейчанам нядаўна падарылі на дзень нараджэння дзіцяці. Гаспадыня расказвае, што дачцэ падарунак спадабаўся, але ёй не асабліва, бо было зразумела, што з паўлінам будзе няпроста.

28.09.2022 / 18:41

Жанчына кажа, што птушка вельмі разумная і наравістая. Заводчыкі параілі першы час трымаць Гошу на шворцы, пакуль не прывыкне да новага дому.

Але ў панядзелак Гоша ўцёк. У першы дзень паўліна не знайшлі, але раніцай аўторка птушку выпадкова пабачылі на тэрыторыі суседскага ўчастка. Аднак як толькі да паўліна наблізіліся, ён узляцеў на дах дома.

Муж гаспадыні залез на яго, але паўлін пераляцеў на іншы дах. У выніку Гошу ўдалося злавіць толькі на даху дзясятага дома.

Nashaniva.com