Telegram-канал праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай заблакавалі на прыладах Apple
Telegram вырашыў, што матэрыялы на канале Вольгі Бондаравай накіраваныя на «прыніжэнне годнасці чалавека ці групы асобаў па прыкметах рэлігіі, расы, полу, сексуальнай арыентацыі, нацыянальнасці ці прыналежнасці да якой-небудзь сацыяльнай групы», паведамляе @nebovkletku.
28.09.2022 / 14:17
Бондарава — прарасійская актывістка з Гродна. Праз яе правакацыі і даносы людзей затрымлівалі, саджалі ў турму, у арганізацый пачыналіся праблемы.